Мой дом
У нашым грамадстве, нягледзячы на сціплыя заробкі большасці людзей, заўважаецца выразная агульная скіраванасць на стварэнне сабе, сваім сем’ям камфортных, зручных умоў жыцця. Добра, што многія гараджане і вяскоўцы дбаюць пра якасць жылля, стараюцца давесці яго да ладу. Але паняцце «мой дом» не абмяжоўваецца сценамі кватэры або хаты.
МЯРЗОТА
Калумністу, які штотыдня выходзіць да людзей з роздумамі, даводзіцца перапрацоўваць душою зваротную інфармацыю. Чытачы шлюць лісты, тэлефануюць, падыходзяць у грамадскім транспарце, у магазіне, проста на вуліцы, каб падзяліцца тым, што ўсхвалявала, змусіла перажываць.
ЧАТЫРЫ ПЕДАЛІ
Не толькі знешняя палітыка, якая вельмі часта вырашаецца лакальнымі або маштабнымі войнамі, але і ўнутраныя канфлікты ў краінах свету «працуюць на сырой чалавечай крыві». Гісторыя сведчыць, што разумнае, насычанае здаровым сэнсам жыццё заўсёды абараняе не кіруючая эліта, а звычайны, праўдзівы і сумленны чалавек.
АПОШНЯЯ КРОПЛЯ
За завесаю цяжкага выжывання большасці людзей чалавецтва ўвайшло ў эпоху дыктатуры шалёных грошай, гвалту і мілітарызацыі, хлусні і цынізму, калі дэфармацыі падвяргаюцца нават развітыя дэмакратычныя грамадствы. Народы доўга маўчаць пад сацыяльным і палітычным здзекам. Але настае імгненне, і ў чашу людской крыўды падае апошняя кропля.
СЛОВА БЫКАВА
За часам нікому не ўгнацца, ніхто не можа яго спыніць. Здаецца, толькі што душу балюча скаланула і надоўга скамяніла чорная вестка пра смерць Васіля Быкава, ды з той хвіліны прайшло ажно дзесяць гадоў. А наступным летам удзячныя суайчыннікі і мільёны людзей у свеце адзначаць 90-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, генія сучаснай літаратуры.
НЕ СОРАМНА?
Кожны дзень па розных тэлевізійных каналах выдаецца ахінея пра даўнія цывілізацыі і касмічных прышэльцаў, пра тое, што светам кіруюць нашчадкі старажытных яшчараў. А што? Гледзячы на многіх сучасных лідараў, можна дапусціць і такое. Ва ўсякім выпадку, дзякуючы ім на планеце ўсталявалася эпоха татальнага цынізму, хлусні і гвалту.
РАЗБУРАЛЬНАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ
Адсутнасць у Беларусі развітай грамадзянскай супольнасці стала галоўнай прычынай доўгажыхарства аўтарытарызму. Насельніцтва жыве ў замкнутым коле разбуральнага гвалту. Пад адміністратыўным уціскам яно трывае ўладу, якая не будуе незалежную, дэмакратычную, прававую дзяржаву, а метадычна падточвае падмурак нацыі, ігнаруе мову, культуру, Канстытуцыю, законы.
СВЯТАЯ ПРАСТАТА
Выраз «святая прастата» гучыць у будзённасці пастаянна. Чалавек, да якога прыліпае такая характарыстыка, вызначаецца наіўнасцю, прымітыўнасцю і недасведчанасцю. Таму планка патрабавальнасці зніжаецца, маўляў, што з яго возьмеш?Але ёсць і хітраваны, якія за ратавальным ярлыком хаваюцца ад адказнасці перад народам.
СУВОРАЎСКАЯ КАША
Апошнім часам у інфармацыйнай прасторы Беларусі і Расіі зноў гучыць зацяганы лозунг: «Мы — адзін народ!» Калі прыняць яго за праўду, тады выспявае лагічная выснова: з двух народаў нейкага не існуе. Якога? Згодна шавінісцкай версіі — няма беларусаў. На гэтую вар’яцкую ідэю, як і раней, працуюць расійскія імпершчыкі («Вы же наши!») і «пятая калона» ў краіне.
ЯК ПРЫЙШЛА ПЕРАМОГА?
Пытанне, якое стала назвай артыкула, сёння мала каго хвалюе. Свята Перамогі, загорнутае ў коўдру суцэльнага гераізму, часта заснаванага на фальсіфікацыях, у Беларусі і ў Расіі перарадзілася ў прапагандысцкае шоў, забаўляльнае мерапрыемства. Ды ўсё ж яго галоўным складнікам павінна быць не глянцавая, а праўдзівая памяць.