TOP

Пункт гледжання

Маёмаснае і фінансавае размежаванне людзей нарастае. Адзін абсталёўвае пампезны, мільённадоларавы дом пазалочанымі ўнітазамі, якія да таго яшчэ і спяваюць (!), купляе ў прыватнае карыстанне самалёты, верталёты, гіганцкія яхты, а другому не хапае грошай, каб купіць лекі для хворага дзіцяці. 

Сталіцы постсавецкіх дзяржаў выводзяць за свае межы казіно, набудаваныя ў бандыцкія 90-я гады ХХ стагоддзя, а мінскім гораданачальнікам лаўры Лас-Вегаса не даюць спакою. Яны маюць намер узвесці яшчэ адзін культурна-забаўляльны цэнтр «Park Avenue» на скрыжаванні вуліц Пуліхава і Першамайскай, насупраць уваходу ў дзіцячы парк імя М. Горкага. 

Уключаючы тэлевізар, мой добры сябра, у мінулым таленавіты інжынер, цяпер пенсіянер з «залатымі рукамі», рагоча і прамаўляе: «Ну вот! Началось утро в колхозе!» Афіцыйныя СМІ, якія выступаюць у ролі піяршчыкаў рэжыму і адначасова блазнаў, разбэсціліся настолькі, што без сораму кормяць людзей махровай хлуснёй, непісьменнасцю, пошласцю.

Прыстаўка «квазі», якая дапасоўваецца да розных слоў, азначае: «нібыта», «несапраўдны», «уяўны», «фальшывы». У аўтарытарнай краіне яна асабліва да месца пры слове «канкурэнцыя». Беларуская практыка паказвае, як лёгка можна галоўную рухаючую сілу жыцця грамадства расцерці ў пыл, звесці на нішто. 

Даўно не было такой хвалі грамадскага пратэсту, якая ўзнялася ў сувязі з тым, што ў Мінску дакументы на праезд у транспарце надрукавалі на рускай мове. Здавалася, тутэйшы люд даўно не рэагуе на любы здзек аўтарытарнай улады (на фальшывыя выбары, несправядлівыя зарплаты і пенсіі, няспыннае павышэнне цэнаў), і раптам — канфлікт. Ды ў якой сферы: у нацыянальнай!

Жыхарам планеты трэба шчыра прызнацца, што вестка пра «канец свету», якую доўга мусолілі электронныя і друкаваныя СМІ, не пакінула абыякавым нікога. Адзін паставіўся да яе скептычна, другі — з гумарам, трэці весяліўся ў «апошні раз» на тусоўцы, чацвёрты маліўся, а пяты схаваўся ў бункеры. 

Беларусь, насельніцтва якой ідэйна і маёмасна радыкальна размежавана, знаходзіцца ў растурзаным выглядзе, напамінае перыферыйны базар, дзе няма ўсмешак ні гандляроў, ні пакупнікоў, а пануюць паныласць, недавер, падман, варожасць. Заклінанні афіцыйнай прапаганды пра стабільнасць і парадак не яднаюць грамадства.

Мяне радуе тое, што ў незалежным і нават у афіцыйным друку часцей сталі публікавацца лісты чытачоў па нацыянальных, маральна-этычных праблемах. Часам яны баязлівыя, без глыбокага асэнсавання рэчаіснасці, ды гэта — крык душы, які сведчыць, што людзей трывожыць дэградацыя грамадства.

Уласныя жаданні бываюць розныя. Усё залежыць ад характару, таленту, культуры, выхаванасці, сумленнасці кожнага чалавека, разумнай ацэнкі ім сваіх магчымасцяў. На жаль, стык ХХ і ХХІ стагоддзяў вызначыўся як эпоха маральнай дэградацыі асобы, прыходу да ўлады ўзурпатараў, раскрадання агульнанароднага багацця жулікамі. 

Беларусы не аналізуюць асабісты лёс, стан усяго грамадства, не выбіраюць лепшы варыянт развіцця краіны, а па-рабску прымаюць любыя ўмовы, якія дыктуе хлуслівы і цынічны рэжым. Але даўно вядома: калі няма праўдзівасці, сумленнасці, то ніколі не будзе нармальнага жыцця.