ЯК ТРАПІЦЬ У РАЙ?
У геніяльнага пісьменніка Ф. Дастаеўскага, продкі якога жылі ў беларускім краі, адзін з герояў кажа: «…А вы все-таки несколько на рай рассчитываете; рай вещь трудная». Сучасныя махляры так не думаюць. Пад страхой законаў, якія самі пішуць, пад прыкрыццём дубінак і нават куль яны лёгка варганяць сабе «рай» на зямлі.
«РАТАВАЛЬНІКІ»
Мне даводзілася часта пісаць пра тое, як аўтарытарная ўлада па-езуіцку эксплуатуе балючую памяць насельніцтва пра вайну, нагнятае ў грамадстве мілітарысцкі псіхоз, каб самой заставацца на троне. Гэтай мэце служаць парады, якія прымаюць «венцаносныя» бацька і сын у дзівацкіх мундзірах, вучэнні, пагрозы ў бок нейкіх «ворагаў».
ФАРБАВАНАЯ СВІНІНА
Інфармацыйныя агенцтвы штодзённа прыносяць столькі розных навін, што здзівіцца нечым цяжка. Але паведамленне пра тысячы тон мясной прадукцыі, арыштаваных у Швецыі, зацікавіла. Аказваецца, там махляры дадумаліся фарбаваць свініну і прадаваць пад выглядам значна даражэйшай ялавічыны.
ШЛЮБ ПА РАЗЛІКУ
Узаемаадносіны паміж тутэйшым людам і аўтарытарнай уладай з поўным правам можна назваць шлюбам па разліку. Пасля распаду СССР беларусы з мізэрнай адукацыяй і нізкай палітычнай культурай захацелі мець усё і адразу, клюнулі на абяцанкі. А фанабэрысты аўтар папулізму за кошт гэтых людзей задаволіў свае амбіцыі.
КАЛІ НЯМА ПАМЯЦІ…
У Францыі ёсць выслоўе: «Хто забыў сваё мінулае, той пражывае яго наноў». Усталяванне ў нашай краіне аўтарытарнай сістэмы — гэта вынік палітычнай неадукаванасці і маральнай глухаты мільёнаў суайчыннікаў. Яно сведчыць, што ў большасці беларусаў кароткая памяць або яе зусім няма.
ПЛАКАЛЬШЧЫЦЫ
У многіх народаў свету, у тым ліку ў славян, ёсць не зусім звычайная прафесія — плакальшчыцы. Біблейская энцыклапедыя дае тлумачэнне: «(Иер. 9: 17, 20) — под сим названием вообще разумеются наемные женщины, которых обязанность заключается в проводах умерших с плачем. Все лица, встречавшие похоронную процессию, естественно присоединялись к ним и плакали вместе с ними».
ПАДМУРАК НАЦЫІ
Пасля гаворкі ў папярэдніх роздумах пра ролю культуры, літаратуры ў жыцці грамадства логіка вывела да нацыянальнага падмурку — роднай мовы. Трагічную сітуацыю, у якой яна ў выніку доўгатэрміновага гвалту апынулася, трэба выпраўляць. А для гэтага праблему неабходна асэнсоўваць не павярхоўна, а глыбока і грунтоўна.
НАШ НАСТАЎНІК — ЛІТАРАТУРА
Маё пакаленне заспела два перыяды сапраўднай кнігаманіі ў СССР. Першы прыпаў на 50-я гады ХХ ст., калі пасля вайны адбудаваліся вёскі і гарады, скончыўся голад, людзі сталі жыць лепш, а ў душах прыціх боль ад страт. А другі — у 80-х гадах — прынеслі (як бы хто негатыўна ні ставіўся да іх!) перабудова і галоснасць.
КУЛЬТУРА, ДЗЕ ТЫ?
Пазамінулы роздум выклікаў тэлефанаванні чытачоў газеты, у якіх была падтрымка і выказваліся меркаванні па ўзнятых праблемах. З улікам гэтага мне падалося, што размову пра ролю культуры, мовы, мастацкай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека і ўсяго грамадства трэба прадоўжыць.
ХРАП НА ХАЛЯЎНАЙ ДЗЯРУЖЦЫ
Некалі ў беларускай хаце меркаю заможнага жыцця была пярына, на якой у ложку звычайна спаў гаспадар з жонкаю. Дзеці туліліся на палках, а старыя дажывалі свой век на печы. Калі прыбіваўся на начлег нейкі бадзяга, то яму ля парога слалі дзяружку. У такой сітуацыі знаходзіцца сёння наш народ.