TOP

Пункт гледжання

Здавалася б, задаваць такое пытанне ў дзяржаве, якая афіцыйна аб’явіла Год кнігі, проста не выпадае, прымуць за дзівака. Але не будзем спяшацца і згаджацца з чыноўнікамі, з афіцыйнымі СМІ, што ў Беларусі жывуць самыя актыўныя і культурныя чытачы на постсавецкай тэрыторыі. 

Краіна выйшла на пік парламенцкіх выбараў, а ў затурканым грамадстве пануе паныласць, абыякавасць, асуджанасць. Затое смешна назіраць за тым, як замітусіліся прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама, заварушыліся мясцовыя чыноўнікі, заекаталі, залямантавалі афіцыйныя СМІ, калі пачулі грознае слова — байкот. 

Калі першае ўражанне тычыцца чалавека, то яно можа быць памылковым. Для таго каб выявіліся інтэлект, культура, характар пэўнай асобы, з ёю трэба пэўны час мець стасункі, бо, як кажуць, сустракаюць па адзенні, а праводзяць згодна розуму. Затое арганізацыя жыцця народа выяўляецца адразу, як толькі перасечана мяжа краіны. 

Штуршком для роздуму сталі паведамленні ў СМІ пра тое, што на «Линии Сталина» ствараецца «целый пантеон морской славы», пачаткам якога стаў «монумент, который представляет собой композицию из якоря и танка» (!), што працягваецца збор подпісаў за будаўніцтва помніка ў Мінску «любимому вождю», «отцу всех народов». 

Незалежнымі сацыёлагамі нядаўна праведзена апытанне, па выніках якога высветлілася: 41,4% беларусаў гатовы пакінуць краіну назаўсёды, 53,7% хочуць з’ехаць за мяжу працаваць або вучыцца, а 10% выказваюць жаданне жыць дзе заўгодна, толькі не дома. Калі ў дзяржаве, як хваліцца прапаганда, «порядок и стабильность», то адкуль такія драматычныя лічбы?

Пратэстныя мітынгі ў час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і ў Расіі павінны былі разумна ўсхваляваць кіраўнікоў, нацэліць іх на рэформы палітычных сістэм, эканомік, на ачышчэнне чыноўніцкіх апаратаў і сілавых структур ад бюракратаў, карупцыянераў, хабарнікаў, садыстаў. Але яны «закручваюць гайкі» ў адносінах да звычайных людзей. 

Прырода надзяляе здольнасцямі ўсіх сваіх гадаванцаў не па трафарэту. Гэта тычыцца і людзей. Адзін чалавек нічым не вызначаецца, а другому дадзены талент. У народзе так і кажуць: «У яго дар ад Бога!» Але кожная дзяржава абавязана стварыць грамадзянам для развіцця роўныя магчымасці. 

20 ліпеня 2012 года над рэзідэнцыяй урада Вялікабрытаніі падняты сцяг ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў — галоўнай спартыўнай падзеі на планеце. Мільёны англічан вітаюць сімвал спаборніцтваў — агонь, які эстафетна рухаецца па краіне. У пятніцу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гульняў.

Адзін з маіх роздумаў называўся «Лысыя вожыкі». Выраз, мяркуючы па чытацкіх водгуках, спадабаўся дакладнасцю азначэння паводзін, маральнага і псіхалагічнага стану, у якім знаходзіцца насельніцтва краіны. Яго не трэба лічыць абразай, бо беларусам дае характарыстыку само жыццё.

У Беларусі пасля перараджэння палітычнай сістэмы ў аўтарытарную зніклі нармальныя ўзаемаадносіны ўлады з грамадствам, з апазіцыяй, няма абмену думкамі, дыскусій. Удзел грамадзян у палітычным жыцці абмяжоўваецца адміністратыўным загонам на выбарчыя ўчасткі і ўкідваннем бюлетэняў. А лічыць галасы, выводзіць патрэбныя працэнты есць каму!