TOP

Пункт гледжання

У Беларусі пасля перараджэння палітычнай сістэмы ў аўтарытарную зніклі нармальныя ўзаемаадносіны ўлады з грамадствам, з апазіцыяй, няма абмену думкамі, дыскусій. Удзел грамадзян у палітычным жыцці абмяжоўваецца адміністратыўным загонам на выбарчыя ўчасткі і ўкідваннем бюлетэняў. А лічыць галасы, выводзіць патрэбныя працэнты есць каму!

У большасці постсавецкіх грамадстваў разумных, думаючых, ідэалагічна незашораных людзей звычайна маецца ад 20 да 35 працэнтаў. Астатняе насельніцтва знаходзіцца пад уладай прапагандысцкай машыны аўтакратаў, а сваё жыццё зводзіць да працы, ежы, сексу, сну, да рабскага выканання каманд зверху.