Кансервацыя застою
Займацца прадказальніцтвам у сумбурны час, калі ў свеце кардынальна памянялася стаўленне да праўды, сумленнасці, прыстойнасці ў вышэйшых эшалонах улады, сярод нацыянальных эліт і ў шырокіх масах, — справа няўдзячная, марная і небяспечная. Можна, як кажуць, сесці ў лужыну.
Гульбішчы нячысцікаў
Першы раз табакерку мне давялося ўбачыць у школьным падручніку па гісторыі як ілюстрацыю. Пазней рэч у розных дызайнерскіх вырашэннях і аздобленасці трапляла ў поле зроку ў музеях Санкт-Пецярбурга, Масквы, Варшавы, Кракава, Берліна, Дрэздэна, Рыма, Ліёна.
«Клочок земли»
Кожны раз, калі правіцель краіны вымаўляе «этот клочок земли», выразна бачу, як па ўсім свеце — у сатлелых дамавінах, у магільным пяску, гліне, падзоле — уздрыгвае, курчыцца прах нацыянальных герояў, якія аддалі жыццё за Беларусь.
Ода стратэгіі
Грамадзяне, занятыя будзённым выжываннем, не задумваюцца над тым, што чакае краіну, якая існуе ў рэжыме ручнога кіравання. Прапагандысцкая апрацоўка зверху і бясконцыя клопаты ўнізе замінаюць убачыць агульную знішчальную дэградацыю. А яна нарастае пры аўтарытарызме.
Няўлоўныя грошы
За грошы можна купіць цэлы востраў, самалёты, верталёты, яхты, дамы, аўтамашыны, шыкоўнае адзенне і абутак, але не душэўны камфорт, не адчуванне бяспекі і лёгкасці існавання ў белым свеце. Часцей на няўтульнасць жыцця скардзяцца людзі, якія маюць прывілеі і вялікае багацце.
Прысак
У роднай мове ёсць выдатнае, глыбінна наша слова — прысак. Многія беларусы нават не ведаюць, што яно азначае. А назву маёй кнігі вершаў і паэм «Прысак часу», якая выйшла ў 1986 годзе, выдаўцы пераклалі на рускую мову як «Горячий пепел времени», але гэта далёка ад дакладнасці.
Прыкольная фаза
Лексікон грамадзян самастойных краін, узніклых на тэрыторыі былога СССР, даўно папоўніўся словам «прыкольна». Ім карыстаецца не толькі моладзь, якая любіць казырнуць нечым новым, модным, але і пенсійны, ссівелы люд. Яно ўжываецца настолькі часта, што стала словам-паразітам.
Экзамен на стойкасць
Новы год я нездарма пачынаю роздумам на тэму шматпакутных Курапатаў. Разбуральныя захады, якія ўлада з цынічнай упартасцю ўжывае ў стаўленні да жалобнага мемарыялу, узведзенага народам на месцы масавых расстрэлаў, змушаюць звярнуцца да грамадзянскага і чалавечага сумлення суайчыннікаў.
Вечны пароль
Тэму роздуму падказала назва маёй новай паэмы — «Вечны пароль», дзе галоўным героем выступае просты беларус. Планетарныя падзеі змушаюць звяртацца да гісторыі Айчыны, бачыць дасягнутае і драматызм памылак продкаў, значнасць нацыянальнага патэнцыялу, які нам трэба рэалізаваць.
Жульніцкая дзяльба
Практыка перамагае прапаганду. Як бы правіцель, чыноўнікі і афіцыйныя СМІ ні расхвальвалі аўтарытарную дзяржаву, а яе сутнасць застаецца нязменнай — гэта шчодрая кармушка для начальнікаў і механізм прыгнёту, цынічнага выкачвання грошай з астатніх, звычайных грамадзян.