TOP

Пункт гледжання

Старажытнарымскі палітык, філосаф і прамоўца Цыцэрон сфармуляваў задачу надзеленага значнай уладай службоўца: «Ён абавязаны аберагаць жыццё і інтарэсы кожнага чалавека, адпавядаць высокім запатрабаванням суайчыннікаў-патрыётаў і цаніць дабрабыт грамадства вышэй свайго ўласнага».

Людзі часам трапляюць у сітуацыю, калі не могуць аплаціць выстаўлены рахунак, бо не разлічылі свае фінансавыя магчымасці. Асаблівую няёмкасць яны адчуваюць у публічным месцы. Канфузы побытавага характару тычацца і глабальных праблем, якія паўсталі прад чалавецтвам.

Чарговы запараднены чыноўнікамі Дзень беларускага пісьменства выклікаў не гонар за родную мову і створаную на ёй многімі пакаленнямі майстроў нацыянальную літаратуру і культуру, а нарадзіў пачуцці прыкрасці і сораму.

Заходнія эксперты часта сцвярджаюць, што ў параўнанні з мінулым часам у Беларусі нічога не памянялася, бо яна засталася «савецкім запаведнікам». У пэўнай ступені гэта так, калі глядзець на краіну без уліку многіх прыхаваных унутраных і знешніх працэсаў. Але ў рэальнасці не ўсё проста і адназначна.

Навіна пра тое, што пры рэканструкцыі старога будынка ў Шклове знайшлі стогадовыя лапці, у якія людзі абуваліся па святах, не здзівіла. Тут часта адшукваецца нешта экзатычнае. У 1963 годзе быў выкапаны знакаміты аб’ект пакланення старажытных славян — паганскі ідал фалічнай формы.

Кожны раз, калі ў Беларусі пачынаецца выбарчая мітусня, здаецца, што над гарадамі і вёскамі плыве пах пракіслага баршчу. Паўтараецца абрыдлы фарс. Правіцель і яго нязменны «повар» на пасадзе старшыні ЦВК Л. Ярмошына ў практыку волевыяўлення змен не ўносяць, бо ўпэўнены, што жыхары краіны з’ядуць звыклую «страву».

Для таго, каб зразумець сітуацыю ў постсавецкім рэгіёне і даць адказ на пытанне, трэба глядзець на яе аб’ёмна, уважліва, без хлуслівай патэтыкі. Пасля распаду СССР усе народы суверэнных краін марылі, што пабудуюць уласны дом і будуць мець прыстойнае жыццё. Але ў многіх выйшла іншае.

Нанесці шкоду аўтарытэту прэзідэнта Украіны У. Зяленскага загалоўкам свайго роздуму ні ў якім разе я не хачу. Наадварот, з увагай і надзеяй сачу за перабудоўчымі захадамі перспектыўнага кіраўніка. Калі ён выканае хоць бы палову з намечанага, то забяспечыць сабе ўдзячнасць мільёнаў суайчыннікаў.

З савецкага часу помніцца, як у любой установе ў разгар працоўнага дня раптоўна ў пакой заяўляліся нахрапістыя цёткі, якія важна называліся «камісіяй», і, не зважаючы на прысутных, выкрыквалі нумары, перапісвалі мэблю і абсталяванне. Працэс называўся планавай інвентарызацыйнай зверкай.

Насельніцтва Беларусі пасля ўсталявання аўтарытарызму ўвайшло ў доўгі перыяд бяспраўнага існавання, калі яно практычна не ўдзельнічае ні ў якіх рашэннях. Грамадзяне жывуць паводле дзяржаўнай мадэлі, зручнай і выгаднай не ім, а ўладнаму клану.